Прэзентацыя зборніка дакументаў «Гродзеншчына ў ліпені-верасні 1920 г.: улада і грамадства. Дакументы і матэрыялы» ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы

18 красавіка 2023 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Гродзеншчына ў ліпені-верасні 1920 г.: улада і грамадства. Дакументы і матэрыялы», падрыхтаванага супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і выкладчыкамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У прэзентацыі прынялі ўдзел дырэктар Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці С.І.Міклашэвіч, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.А.Белазаровіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.С.Горны, супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, а таксама студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

В.А.Белазаровіч адзначыў актуальнасць тэматыкі выдання, падкрэсліўшы важнасць сумеснай працы архівістаў, выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта.

Дырэктар архіва С.І.Міклашэвіч падзякаваў складальнікам і рэцэнзентам зборніка за аказаную дапамогу ў падрыхтоўцы навукова-папулярнага выдання.

А.С.Горны, які браў удзел у складанні зборніка, распавёў аб асноўных этапах яго падрыхтоўкі, змесце унікальных дакументаў, якія адкрываюць раней невядомыя факты, а таксама аб складанасцях, якія ўзніклі ў працэсе працы над выданнем.

Аб крытэрах адбору дакументаў і працэсе археаграфічнай апрацоўкі распавяла адзін са складальнікаў зборніка Л.В.Салкевіч.

У дадзеным зборніку прадстаўлены дакументы і матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, якія адлюстроўваюць станаўленне і развіццё валасных і павятовых рэўкомаў на тэрыторыі Гродзеншчыны летам 1920 г., іх палітыку ў галіне народнай адукацыі, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і іншых сфер грамадскага жыцця. Выданне будзе цікава не толькі даследчыкам і студэнтам, але і ўсім тым, хто цікавіцца багатым мінулым Гродзеншчыны і імкнецца да захавання гістарычнай памяці і гістарычнай праўды.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества