14 красавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Гімназія № 3 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны»

14 красавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Гімназія № 3 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны».

Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення і развіцця архіўнай справы ў Беларусі, атрымалі інфармацыю аб складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму», а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Супрацоўнікі лабараторыі прадэманстравалі працэс аднаўлення старых і пашкоджаных дакументаў, а таксама паказалі дзецям спецыяльнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для аблічбоўкі дакументаў.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества