Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі “Архівы – школе”

22 лютага 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Гімназія № 2 г.Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Гісторыка-культурная спадчына Гродзеншчыны”.

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам пра гісторыю стварэння, склад дакументаў і спецыфіку дзейнасці ўстановы; а таксама прадэманстравалі ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб значных гістарычных падзеях 20 стагоддзя, якія адбываліся на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Вучням был прадэманстраваны ролік сацыяльная рэкламы “Гродна”, падрыхтаваны ўстановай “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў”.  

У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу, падчас якой школьнікам распавялі пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў.

 

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества