Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці прадставіў выставу дакументаў «Гісторыя парламентарызму на Гродзеншчыне» ў рамках 67-й сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання

 

20 лютага 2024 года ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце адбылася 67-я сесія Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання. У ходзе правядзення сесіі Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці прадставіў выставу дакументаў «Гісторыя парламентарызму на Гродзеншчыне».  

На выставе былі прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць станаўленне і развіццё першых органаў савецкай улады на тэрыторыі Гродзеншчыны – валасных і павятовых ваенна-рэвалюцыйных камітэтаў. Экспазіцыя ўключала ў сябе таксама дакументы па гісторыі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за 1948-2000 гады: пратакол пасяджэння першай сесіі Савета дэпутатаў першага склікання, рашэнні Савета, якія адлюстроўваюць працэс пасляваеннага аднаўлення і далейшага развіцця народнай гаспадаркі вобласці, даклады мандатных камісій, статыстычныя справаздачы аб складзе дэпутацкага корпуса і многія іншыя дакументы.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества