Абмеркаванне канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь

Абмеркаванне канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь

1 лістапада 2023 года ў рамках дня інфармавання ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” была разгледжана Канцэпцыя прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь, зацверджаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2023.

Дырэктар архіва Міклашэвіч Сяргей Іосіфавіч расказаў супрацоўнікам аб гісторыка-культурных асновах прававой сістэмы і шляху яе станаўлення, аб асноўных прынцыпах і мэтах прававой палітыкі Беларусі, аб сучасным стане прававой сістэмы краіны і аб прыярытэтных напрамках яе развіцця.

Абмеркаванне праекта новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Абмеркаванне праекта новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

31 кастрычніка 2023 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” адбылося абмеркаванне праекта новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. З дакладам перад супрацоўнікамі архіва выступіў дырэктар архіва Міклашэвіч Сяргей Іосіфавіч.

У сваім выступленні Сяргей Іосіфавіч разгледзеў асноўныя палажэнні новай Канцэпцыі, распавёў пра стан нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе, аб асноўных рызыках і пагрозах, якія стаяць перад дзяржавай, аб галоўных умовах для захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і іх адлюстраванні ў праекце абноўленай Канцэпцыі.

Правядзенне занятку для супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму

Правядзенне занятку для супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму

5 кастрычніка 2023 года супрацоўнікам ТАА «Белпажарсенал» быў праведзены занятак па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму для супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці. У ходзе занятку былі разгледжаны пытанні, якія тычацца мер па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў будынку, выкарыстання першасных сродкаў тушэння пажару пры ўзнікненні ўзгарання і алгарытм дзеянняў пры эвакуацыі. Таксама супрацоўнікам быў паказаны навучальны відэаролік, які наглядна дэманструе паслядоўнасць дзеянняў пры ўзнікненні пажару.

Правядзенне практычнага занятку на базе ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” ў рамках семінара па павышэнні прафесійнага ўзроўню дырэктараў тэрытарыяльных архіваў і супрацоўнікаў абласных архіваў

Правядзенне практычнага занятку на базе ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” ў рамках семінара па павышэнні прафесійнага ўзроўню дырэктараў тэрытарыяльных архіваў і супрацоўнікаў абласных архіваў

28 верасня 2023 года ў рамках семінара па павышэнні прафесійнага ўзроўню дырэктараў тэрытарыяльных архіваў і супрацоўнікаў абласных архіваў Гродзенскай вобласці на базе ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” быў праведзены практычны занятак “Аб практыцы работы абласнога архіва па захоўванні дакументаў і па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб”.

Работнікі архіва правялі для дырэктараў і супрацоўнікаў тэрытарыяльных архіваў аглядную экскурсію па архівасховішчу і чытальнай зале, паказалі, як праходзяць працэсы рэстаўрацыі і аблічбоўкі дакументаў, падзяліліся вопытам арганізацыі працэсу працы з заявамі грамадзян у рамках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і выканання запытаў юрыдычных асоб.

Правядзенне адзінага дня інфармавання на тэму “Адзінства беларускага народа – асноватворны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны”, прымеркаванага да Дня народнага адзінства

Правядзенне адзінага дня інфармавання на тэму “Адзінства беларускага народа – асноватворны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны”, прымеркаванага да Дня народнага адзінства

15 верасня 2023 года, напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства, ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” быў праведзены адзіны дзень інфармавання, у рамках якога дырэктар архіва Сяргей Іосіфавіч Міклашэвіч выступіў перад супрацоўнікамі з дакладам на тэму “Адзінства беларускага народа – асноватворны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны”.

У сваім выступленні Сяргей Іосіфавіч разгледзеў асноўныя этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці, закрануў тэму адзінства беларускага народа ў сучасным свеце і пераемнасці культурных традыцый беларусаў, расказаў аб значнасці Дня народнага адзінства для грамадзян нашай краіны, адзначыўшы, што асновай перспектыўнай будучыні нашай краіны з’яўляецца выхаванне патрыятычных пачуццяў, грамадзянскай пазіцыі і нацыянальнай самасвядомасці.

Напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №40 імя В.І.Крамко г.Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БСССР”

Напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа №40 імя В.І.Крамко г.Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БСССР”

Напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства, 15 верасня 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 40 імя В.І. Крамко г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР”.

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб сацыяльна-эканамічных і культурных пераўтварэннях на тэрыторыі Гродзеншчыны пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе. Навучэнцам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць рэалізацыю савецкай палітыкі ў заходніх абласцях БССР: загады аб нацыяналізацыі прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў, пратаколы зямельнага аддзела аб адводзе зямель насельніцтву, загады аддзела адукацыі аб рэарганізацыі польскіх школ у беларускамоўныя і многія іншыя дакументы.

Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архіве, падчас якой дзеці наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча.

У рамках акцыі “Архівы – школе” першымі наведвальнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў новым навучальным годзе сталі навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Гродна”

У рамках акцыі “Архівы – школе” першымі наведвальнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў новым навучальным годзе сталі навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Гродна”

У рамках акцыі “Архівы – школе” першымі наведвальнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў новым навучальным годзе сталі навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Гродна”. Для дзяцей быў праведзены ўрок на тэму “Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны”.

У ходзе ўрока школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і спецыфікай працы архівістаў, даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы. Увазе рабят былі прадстаўлены найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве.

Навучэнцам былі прадэманстраваны выставы дакументаў “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”, “Забыццю не падлягае”, “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…”, а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча.

У дзень вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці наведалі мемарыяльны комплекс “Вайсковыя могілкі”

У дзень вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці наведалі мемарыяльны комплекс “Вайсковыя могілкі”

16 ліпеня 2023 года наш горад Гродна адзначыў 79-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень упісаны ў гісторыю Прынёманскага краю чырвонымі літарамі як памяць аб вялікай падзеі-вызваленні ад фашызму, жорсткасці, гора, болю і страху. У гэты дзень гараджане наведваюць святыя месцы, каб ушанаваць памяць аб самаадданай мужнасці загінуўшых герояў, якія падарылі нам будучыню, жыццё і свабоду. У дзень вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці наведалі вайсковыя могілкі на вуліцы Белуша, дзе ўсклалі кветкі да мемарыяльнай стэлы героям, большасць з якіх загінула пры вызваленні Гродна, на магілу невядомага салдата, да скульптурнай кампазіцыі “Заўсёды напагатове”.

Вайсковыя могілкі на вуліцы Белуша былі створаныя ў 1888 годзе, і ў цяперашні час з’яўляюцца адным са старых могілак горада Гродна. На тэрыторыі могілак размешчаны мемарыял абаронцам Гродна – на белых плітах брацкай магілы пазначаны імёны салдат і афіцэраў, якія загінулі за вызваленне Гродна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Створана Алея герояў, імёны якіх выбітыя залатымі літарамі на чырвоных гранітных плітах. Таксама на Вайсковых могілках знаходзяцца помнік “Журботная жанчына і суворавец” і помнік воіна з вянком, прысвечаны героям, якія загінулі ў баях за незалежнасць нашай Радзімы, магіла невядомага савецкага салдата, мемарыял “Заўсёды напагатове”, комплекс брацкіх і індывідуальных магіл, усталяваны ў гонар савецкіх воінаў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У лістападзе 2021 года на вайсковых могілках быў усталяваны помнік-бюст ураджэнцу горада Гродна А.І. Антонаву, які ўдзельнічаў у распрацоўцы практычна ўсіх значных аперацый савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне са снежня 1942 года, у тым ліку беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі “Баграціён”.

Правядзенне ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці мерапрыемствы па інфармаванні работнікаў

Правядзенне ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці мерапрыемствы па інфармаванні работнікаў

У аўторак 4 ліпеня ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” прайшло мерапрыемства па інфармаванні работнікаў. Гэта мерапрыемства арганізавана ў мэтах інфармавання работнікаў аб падзеях у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, правядзення прафілактычнай работы па выкананні службовай дысцыпліны і недапушчэння парушэнняў заканадаўства.

Работнікамі ўстановы быў прагледжаны тэматычны фільм «Гаспар» на сувязь не выйшаў», у якім закранаецца тэма наступстваў парушэння законаў у сучасных рэаліях. Супрацоўнікі бралі актыўны ўдзел у абмеркаванні.

Падобнага роду мерапрыемствы плануецца праводзіцца кожны аўторак, на якіх будуць прадстаўлены да прагляду фільмы па найбольш актуальных пытаннях і тэмах

Архіўна-музейная практыка студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Гісторыя” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на базе Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці

Архіўна-музейная практыка студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Гісторыя” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на базе Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці

На базе ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” ў перыяд з 26.06.2023 па 01.07.2023 прайшла архіўна-музейная практыка для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Гісторыя” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

За перыяд практыкі студэнты азнаёміліся з асноўнымі кірункамі дзейнасці архіва, даведаліся пра асаблівасці і спецыфіку працы архівістаў.

У ходзе практыкі была праведзена лекцыя на тэму “Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны”, дзе практыкантам расказалі пра гісторыю ўзнікнення і развіцця архіўнай справы, структуру і асаблівасці архіўнай галіны ў Беларусі. Таксама, падчас практыкі, навучэнцам была раскрыта тэма “Рэха вайны”.  Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі выставы якія экспануюцца ў чытальнай зале. «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…», «Забыццю не падлягае», а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Была арганізавана аглядная экскурсія па архіве, падчас якой студэнты наведалі архівасховішча, дзе даведаліся пра ўмовы захоўвання дакументаў і ўбачылі асабліва каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве. У лабараторыі студэнты ўбачылі, як рэстаўруюць і рамантуюць дакументы.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества