Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі “Архівы – школе”

Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі “Архівы – школе”
 

У рамках акцыі “Архівы – школе” першымі наведвальнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў новым годзе сталі навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 32 имя Т.Г.Ларыонавай г. Гродна» Для вучняў 10 класа быў праведзены ўрок на тэму “Ваенная гісторыя горада Гродна ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі”.  

Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі школьнікам дакументальныя матэрыялы нямецкіх акупацыйных органаў улады: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, анкеты рабочых, паведамленні аб прызыве на працу. Навучэнцы таксама пазнаёміліся з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі.  

Для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архівасховішча, дзе даведаліся аб умовах захоўвання дакументаў, іх складзе і змесце.  

Удзел дырэктара ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” С.І.Міклашэвіча ў семінары-практыкуме “Формы і метады арганізацыі архіўна-даследчай дзейнасці ва ўстановах адукацыі Ленінскага раёна г. Гродна”

Удзел дырэктара ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” С.І.Міклашэвіча ў семінары-практыкуме “Формы і метады арганізацыі архіўна-даследчай дзейнасці ва ўстановах адукацыі Ленінскага раёна г. Гродна”

26 студзеня 2024 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці С.І.Міклашэвіч прыняў удзел у семінары-практыкуме “Формы і метады арганізацыі архіўна-даследчай дзейнасці ва ўстановах адукацыі Ленінскага раёна г. Гродна”, выступіўшы з дакладам на тэму “Арганізацыя архіўна-даследчай работы ва ўстановах адукацыі”.  

С.І.Міклашэвіч расказаў пра спецыфіку і тэматыку дакументаў, якія захоўваюцца ў архівах, адзначыўшы архіўныя ўстановы, фонды якіх утрымліваюць матэрыялы па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама інфармаваў пра асаблівасці афармлення запытаў у архівы і самастойнай працы з архіўнымі матэрыяламі ў працэсе пошуку звестак, якiя цікавяць.  

Рабочы візіт намесніка міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М. Ката ў Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці

Рабочы візіт намесніка міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М. Ката ў Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці
 

18 студзеня 2024 года ў рамках удзельніцтва ў пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта па выніках 2023 года намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Кот наведаў Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці.  

А.М.Кот азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай архіва, працэсам аблічбоўвання архіўных дакументаў, а таксама з асаблівасцямі арганізацыі прыёму грамадзян, наведаў архівасховішчы і лабараторыю па рэстаўрацыі, рамонце і вокладцы дакументаў. У ходзе візіту з кіруючым складам архіва абмяркоўваліся перспектывы развіцця архіва, планы на 2024 год.  

Па выніках работы за 2023 год за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у арганізацыі выкарыстання і папулярызацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта была ўзнагароджана А.М.Чарняк – загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

 

Удзел дырэктара Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці С.І.Міклашэвіча ў Круглым стале “Саветы дэпутатаў – разам мы мацнейшыя!”

Удзел дырэктара Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці С.І.Міклашэвіча ў Круглым стале “Саветы дэпутатаў – разам мы мацнейшыя!”
 

У рамках мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні ў 2024 годзе 75-ай гадавіны ўтварэння Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 22 снежня 2023 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Сяргей Іосіфавіч Міклашэвіч прыняў удзел у Круглым стале “Саветы дэпутатаў – разам мы мацнейшыя!”, прысвечанаму развіццю народаўладдзя на Гродзеншчыне. Таксама ўдзельнікамі Круглага сталі прадстаўнікі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, старшыні Гродзенскага гарадскога, раённых Саветаў дэпутатаў Гродзенскай вобласці, члены Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў, прадстаўнікі абласных грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі СМІ Гродзенскай вобласці, выкладчыкі і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Мерапрыемства праводзілася ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Мерапрыемства праводзілася ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.  

У сваім выступленні Сяргей Іосіфавіч адзначыў гістарычнае значэнне дзейнасці абласнога Савета дэпутатаў працоўных у розныя часавыя перыяды, зрабіў акцэнт на важнасці работы, якую архіў праводзіць сумесна з Саветам дэпутатаў, аб выяўленых супрацоўнікамі наяўных на захоўванні ў архіве дакументальных матэрыялах, якія адлюстроўваюць гісторыю развіцця абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Супрацоўнікі ГрДУ адзначылі, што сумесна з Дзяржаўным архівам Гродзенскай вобласці праведзена маштабная работа па выяўленні дакументаў, якія асвячаюць гісторыю дзейнасці першых органаў савецкай улады на тэрыторыі Гродзеншчыны, па выніках якой быў выдадзены зборнік “Гродзеншчына ў ліпені-верасні 1920 г.: улада і грамадства. Дакументы і матэрыялы”.  

Завяршылася мерапрыемства падпісаннем пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Гродзенскім абласным Саветам дэпутатаў і зацвярджэннем праграмы рэалізацыі праекта “Народаўладдзе на Гродзеншчыне: гісторыя і сучаснасць” на 2024 год.

 

Правядзенне ўрока для вучняў 9 класса у рамках акцыі “Архівы – школе”

Правядзенне ўрока для вучняў 9 класса у рамках акцыі “Архівы – школе”

5 снежня 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 32 г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы дакументаў “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”, “Забыццю не падлягае”, “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…”. Дакументальныя матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, адлюстроўваюць трагедыю мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, раскрываюць палітыку генацыду беларускага насельніцтва нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Супрацоўнікі чытальнай залы таксама пазнаёмілі навучэнцаў з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі.

 

Падчас агляднай экскурсіі па архівасховішчу школьнікі атрымалі інфармацыю аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.

Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі  “Архівы-школе”

Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі  “Архівы-школе”

2 лістапада 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 10 класа ДУА “Ліцэй № 1 ім. акадэміка Ю.М. Астроўскага г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны”.

Супрацоўнікі архіва распавялі рабятам пра тое, як ва ўмовах жорсткага акупацыйнага рэжыму разгортвалася барацьба партызан і падпольшчыкаў. Навучэнцы азнаёміліся з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці падпольных груп і партызанскіх брыгад, якія захоўваюцца ў архіве: загадамі штабаў партызанскіх брыгад, звесткамі аб праведзенай дыверсійнай рабоце, аб баявым і лікавым складзе партызанскіх атрадаў і брыгад, запіснымі кніжкамі, фатаграфіямі, успамінамі і лістамі ўдзельнікаў партызанскага і падпольнага антыфашысцкага руху.

У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.

Абмеркаванне канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь

Абмеркаванне канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь

1 лістапада 2023 года ў рамках дня інфармавання ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” была разгледжана Канцэпцыя прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь, зацверджаная Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2023.

Дырэктар архіва Міклашэвіч Сяргей Іосіфавіч расказаў супрацоўнікам аб гісторыка-культурных асновах прававой сістэмы і шляху яе станаўлення, аб асноўных прынцыпах і мэтах прававой палітыкі Беларусі, аб сучасным стане прававой сістэмы краіны і аб прыярытэтных напрамках яе развіцця.

Абмеркаванне праекта новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Абмеркаванне праекта новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

31 кастрычніка 2023 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” адбылося абмеркаванне праекта новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. З дакладам перад супрацоўнікамі архіва выступіў дырэктар архіва Міклашэвіч Сяргей Іосіфавіч.

У сваім выступленні Сяргей Іосіфавіч разгледзеў асноўныя палажэнні новай Канцэпцыі, распавёў пра стан нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе, аб асноўных рызыках і пагрозах, якія стаяць перад дзяржавай, аб галоўных умовах для захавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і іх адлюстраванні ў праекце абноўленай Канцэпцыі.

Правядзенне занятку для супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму

Правядзенне занятку для супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму

5 кастрычніка 2023 года супрацоўнікам ТАА «Белпажарсенал» быў праведзены занятак па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму для супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці. У ходзе занятку былі разгледжаны пытанні, якія тычацца мер па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў будынку, выкарыстання першасных сродкаў тушэння пажару пры ўзнікненні ўзгарання і алгарытм дзеянняў пры эвакуацыі. Таксама супрацоўнікам быў паказаны навучальны відэаролік, які наглядна дэманструе паслядоўнасць дзеянняў пры ўзнікненні пажару.

Правядзенне практычнага занятку на базе ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” ў рамках семінара па павышэнні прафесійнага ўзроўню дырэктараў тэрытарыяльных архіваў і супрацоўнікаў абласных архіваў

Правядзенне практычнага занятку на базе ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” ў рамках семінара па павышэнні прафесійнага ўзроўню дырэктараў тэрытарыяльных архіваў і супрацоўнікаў абласных архіваў

28 верасня 2023 года ў рамках семінара па павышэнні прафесійнага ўзроўню дырэктараў тэрытарыяльных архіваў і супрацоўнікаў абласных архіваў Гродзенскай вобласці на базе ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” быў праведзены практычны занятак “Аб практыцы работы абласнога архіва па захоўванні дакументаў і па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб”.

Работнікі архіва правялі для дырэктараў і супрацоўнікаў тэрытарыяльных архіваў аглядную экскурсію па архівасховішчу і чытальнай зале, паказалі, як праходзяць працэсы рэстаўрацыі і аблічбоўкі дакументаў, падзяліліся вопытам арганізацыі працэсу працы з заявамі грамадзян у рамках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і выканання запытаў юрыдычных асоб.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества