Удзел дырэктара Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці С.І.Міклашэвіча ў Круглым стале “Саветы дэпутатаў – разам мы мацнейшыя!”

 

У рамках мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні ў 2024 годзе 75-ай гадавіны ўтварэння Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 22 снежня 2023 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці Сяргей Іосіфавіч Міклашэвіч прыняў удзел у Круглым стале “Саветы дэпутатаў – разам мы мацнейшыя!”, прысвечанаму развіццю народаўладдзя на Гродзеншчыне. Таксама ўдзельнікамі Круглага сталі прадстаўнікі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, старшыні Гродзенскага гарадскога, раённых Саветаў дэпутатаў Гродзенскай вобласці, члены Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў, прадстаўнікі абласных грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі СМІ Гродзенскай вобласці, выкладчыкі і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Мерапрыемства праводзілася ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Мерапрыемства праводзілася ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.  

У сваім выступленні Сяргей Іосіфавіч адзначыў гістарычнае значэнне дзейнасці абласнога Савета дэпутатаў працоўных у розныя часавыя перыяды, зрабіў акцэнт на важнасці работы, якую архіў праводзіць сумесна з Саветам дэпутатаў, аб выяўленых супрацоўнікамі наяўных на захоўванні ў архіве дакументальных матэрыялах, якія адлюстроўваюць гісторыю развіцця абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Супрацоўнікі ГрДУ адзначылі, што сумесна з Дзяржаўным архівам Гродзенскай вобласці праведзена маштабная работа па выяўленні дакументаў, якія асвячаюць гісторыю дзейнасці першых органаў савецкай улады на тэрыторыі Гродзеншчыны, па выніках якой быў выдадзены зборнік “Гродзеншчына ў ліпені-верасні 1920 г.: улада і грамадства. Дакументы і матэрыялы”.  

Завяршылася мерапрыемства падпісаннем пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Гродзенскім абласным Саветам дэпутатаў і зацвярджэннем праграмы рэалізацыі праекта “Народаўладдзе на Гродзеншчыне: гісторыя і сучаснасць” на 2024 год.

 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества