Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі “Архівы −школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

 

12 красавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 16 імя А.Сухамбаева г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны”.

Школьнікам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць злачынную дзейнасць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Супрацоўнікі архіва распавялі навучэнцам аб самаадданай і мужнай барацьбе партызан і падпольшчыкаў супраць акупацыйнай улады. Вялікую цікавасць у школьнікаў выклікалі ўспаміны ўдзельнікаў вайны, а таксама дакументы і матэрыялы аб дзейнасці антыфашысцкіх фарміраванняў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Таксама ўвазе школьнікаў былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальнай зале архіва выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчы, падчас якой навучэнцам распавялі пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў.

   
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества