Правядзенне ўрока для вучняў 9 класса у рамках акцыі “Архівы – школе”

5 снежня 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 32 г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы дакументаў “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”, “Забыццю не падлягае”, “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…”. Дакументальныя матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, адлюстроўваюць трагедыю мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, раскрываюць палітыку генацыду беларускага насельніцтва нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Супрацоўнікі чытальнай залы таксама пазнаёмілі навучэнцаў з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі.

 

Падчас агляднай экскурсіі па архівасховішчу школьнікі атрымалі інфармацыю аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества