У рамках акцыі “Архівы – школе” першымі наведвальнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў новым навучальным годзе сталі навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Гродна”

У рамках акцыі “Архівы – школе” першымі наведвальнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў новым навучальным годзе сталі навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Гродна”. Для дзяцей быў праведзены ўрок на тэму “Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны”.

У ходзе ўрока школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і спецыфікай працы архівістаў, даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы. Увазе рабят былі прадстаўлены найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве.

Навучэнцам былі прадэманстраваны выставы дакументаў “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”, “Забыццю не падлягае”, “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…”, а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества