Правядзенне адзінага дня інфармавання на тэму “Адзінства беларускага народа – асноватворны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны”, прымеркаванага да Дня народнага адзінства

15 верасня 2023 года, напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства, ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” быў праведзены адзіны дзень інфармавання, у рамках якога дырэктар архіва Сяргей Іосіфавіч Міклашэвіч выступіў перад супрацоўнікамі з дакладам на тэму “Адзінства беларускага народа – асноватворны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны”.

У сваім выступленні Сяргей Іосіфавіч разгледзеў асноўныя этапы станаўлення беларускай дзяржаўнасці, закрануў тэму адзінства беларускага народа ў сучасным свеце і пераемнасці культурных традыцый беларусаў, расказаў аб значнасці Дня народнага адзінства для грамадзян нашай краіны, адзначыўшы, што асновай перспектыўнай будучыні нашай краіны з’яўляецца выхаванне патрыятычных пачуццяў, грамадзянскай пазіцыі і нацыянальнай самасвядомасці.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества