18 студзеня 2024 года ў рамках удзельніцтва ў пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта па выніках 2023 года намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Кот наведаў Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці.
А.М.Кот азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай архіва, працэсам аблічбоўвання архіўных дакументаў, а таксама з асаблівасцямі арганізацыі прыёму грамадзян, наведаў архівасховішчы і лабараторыю па рэстаўрацыі, рамонце і вокладцы дакументаў. У ходзе візіту з кіруючым складам архіва абмяркоўваліся перспектывы развіцця архіва, планы на 2024 год.
Па выніках работы за 2023 год за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у арганізацыі выкарыстання і папулярызацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта была ўзнагароджана А.М.Чарняк – загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.