Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове ” Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

 

1 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя В.Ю.Саяпіна г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны».  

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам пра гісторыю Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, яго структуру і асноўныя напрамкі дзейнасці. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. У ходзе ўрока дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале, а таксама са зборнікамі дакуменальных матэрыялаў, падрыхтаванымі пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

У завяршэнні ўрока для вучняў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архивохранилище і лабараторыю па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонту дакументаў.

 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества