Сход калектыву Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, прымеркаваны да святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

 

15 сакавіка 2024 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” адбыўся сход калектыву, прымеркаваны да святкавання Дня Канстытуцыі. Намеснік дырэктара Н.А.Бекіш павіншавала калег з 30-годдзем прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адзначыўшы, што Канстытуцыя з’яўляецца трывалай прававой асновай дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці. Супрацоўнікі архіва абмеркавалі гісторыю прыняцця Канстытуцыі, яе значнасць для грамадства і дзяржавы.  

У ходзе мерапрыемства калектыву архіва быў прадэманстраваны фільм “30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, падрыхтаваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама віртуальная выстава “Канстытуцыя – вышэйшая юрыдычная сіла дзяржавы”, падрыхтаваная установай “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” і размешчаная на YouTube-канале ўстановы.

У гэты дзень архіў наведалі навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках праекта “Юны архівіст”. З рабятамi абмяркоўвалі ролю Канстытуцыі ў абароне правоў і свабод грамадзян, парадку і справядлівасці ў нашай краіне. Студэнтам таксама былі прадэманстраваны фільм “ 30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь” і віртуальная выстава “Канстытуцыя – вышэйшая юрыдычная сіла дзяржавы”.  

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси