21 лютага 2024 года ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адбылася сустрэча супрацоўнікаў установы з начальнікам Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскага абласное ўпраўленне МНС” Вадзімам Барысавічам Зайцавым.
Вадзім Барысавіч давёў да калектыву інфармацыю аб праблеме пажараў і гібелі людзей на іх з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, растлумачыў мэтазгоднасць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, нагадаў алгарытм паводзін у надзвычайных сітуацыях і заклікаў няўхільна выконваць правілы пажарнай бяспекі на працоўным месцы і ў побыце.