Правядзенне лекцыі для выхаванцаў гістарычнага атрада прышкольнага лагера СШ № 40 г. Гродна ў рамках святкавання Міжнароднага дня архіваў

6 чэрвеня 2023 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня архіваў ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” была праведзена лекцыя для выхаванцаў гістарычнага атрада прышкольнага лагера СШ № 40 г. Гродна па тэме “Архівы і іх роля ў гісторыі”.

Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам аб складзе дакументаў і асноўных напрамках работы ўстановы; прадэманстравалі найбольш каштоўныя дакументальныя матэрыялы, якія з’яўляюцца ўнікальнымі сведчаннямі гістарычнага мінулага Гродзеншчыны.

Таксама ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы дакументаў “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”, “Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму”,  “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…”, а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества