Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

19 мая 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 12
г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны”. У ходзе ўрока школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і спецыфікай працы архівістаў, даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы. Увазе рабят былі прадстаўлены найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве. Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі навучэнцам экспануемыя ў чытальнай зале выставы “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…”,  “Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму”, “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”. Рабяты наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, рамонце і вокладцы дакументаў, дзе на свае вочы ўбачылі працэс аднаўлення старых і пашкоджаных дакументаў.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества