23 мая 2023 года калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» ва ўрачыстай абстаноўцы праводзіў на заслужаны адпачынак загадчыка аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Ларысу Іванаўну Юніну

23 мая 2023 года калектыў установы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” ва ўрачыстай абстаноўцы праводзіў на заслужаны адпачынак загадчыка аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Ларысу Іванаўну Юніну, якая больш за 46 гадоў прапрацавала ва ўстанове. Яна прайшла працоўны шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да дырэктара архіва і ўнесла значны ўклад у Камплектаванне і выкарыстанне Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта В.Т.Рудая, начальнік аддзела па архівах, загсах і іншых прававых пытаннях А.Ю.Забалотная, якія прысутнічалі на ўрачыстай цырымоніі, а таксама старшыня прафсаюзнага камітэта ўстановы А.М.Чарняк уручылі ганаровыя граматы Ларысе Іванаўне, адзначыўшы яе высокі прафесіяналізм і багатыя чалавечыя якасці. Цёплыя і шчырыя пажаданні, словы падзякі за шматгадовую і добрасумленную працу прагучалі ад дырэктара архіва С.І.Міклашэвіча і калектыву дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества