



28 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 8 класа ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Трагедыя мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
У ходзе ўрока школьнікаў пазнаёмілі з дакументамі камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і нанесенай імі шкоды на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Гэтыя матэрыялы − важная крыніца, якіая раскрывае сутнасць, характар і наступствы акупацыйнага рэжыму. Таксама ўвазе навучэнцаў была прадстаўлена выстава «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму».
Навучэнцам былі паказаны карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, медыцынскія пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, анкеты рабочых, паведамленні аб прызыве на працу і многія іншыя дакументы.
Была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой школьнікі наведалі архівасховішча, дзе пазнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў і ўбачылі асабліва каштоўныя архіўныя экзэмпляры, якія з’яўляюцца ўнікальнымі сведчаннямі гістарычнага мінулага Гродзеншчыны.