Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

27 лютага 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 11 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны».

Супрацоўнікі архіва расказалі рабятам аб тым, як ва ўмовах жорсткага акупацыйнага рэжыму разгортвалася барацьба партызан і падпольшчыкаў.

Увазе навучэнцаў была прадстаўлена выстава дакументаў «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», якая экспануецца ў чытальнай зале ўстановы.

Работнікі чытальнай залы пазнаёмілі навучэнцаў з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці падпольных груп і партызанскіх брыгад, якія захоўваюцца ў архіве: загадамі штабаў партызанскіх брыгад, звесткамі аб праведзенай дыверсійнай рабоце, аб баявым і лікавым складзе партызанскіх атрадаў і брыгад, запіснымі кніжкамі, фатаграфіямі, успамінамі і лістамі ўдзельнікаў партызанскага і падпольнага антыфашысцкага руху.

Для школьнікаў была праведзена экскурсія па архівасховішчу. Вучні даведаліся аб умовах захоўвання дакументаў, убачылі найбольш каштоўныя і унікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества