10 верасня 2024 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” быў праведзены Адзіны дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму.
Дырэктар архіва С.І. Міклашэвіч азнаёміў калектыў са статыстыкай, абставінамі і прычынамі няшчасных выпадкаў, якія адбыліся на прадпрыемствах і арганізацыях Гродзенскай вобласці, таксама правёў інструктаж па ахове працы на працоўных месцах і даў указанні аб строгім захаванні мер бяспекі ў працоўны час і ў побыце.