Аб правядзенні ў дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці кансультавання грамадзян, а таксама агляднай экскурсіі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”

15 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”, прымеркаванай да Дня сям’і, у Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да сям’і як найважнейшага сацыяльнага інстытута, выхавання дзяцей і моладзі ў сістэме традыцыйных каштоўнасцяў і захаванню гістарычнай памяці беларускага народа, было праведзена кансультаванне з дапамогай тэлефоннай сувязі і асабістага прыёму грамадзян па пытаннях месцазнаходжання архіўных дакументаў, неабходных для вырашэння сацыяльных пытанняў (пацвярджэнне працоўнага стажу, памеру заработнай платы, звесткі маёмаснага характару), а таксама па пытаннях пошуку дакументаў з інфармацыяй біяграфічнага і генеалагічнага характару. Была праведзена аглядная экскурсія аб складзе і змесце дакументаў архіва, а таксама пра спецыфіку працы архіўнай установы для новых работнікаў і членаў іх сем’яў. Наведвальнікам чытальнай залы супрацоўнікі распавялі пра асаблівасці правядзення генеалагічных даследаванняў, пра магчымасці для правядзення пошуку біяграфічных звестак па дакументах Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества