Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

27 лютага 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 11 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны».

Супрацоўнікі архіва расказалі рабятам аб тым, як ва ўмовах жорсткага акупацыйнага рэжыму разгортвалася барацьба партызан і падпольшчыкаў.

Увазе навучэнцаў была прадстаўлена выстава дакументаў «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», якая экспануецца ў чытальнай зале ўстановы.

Работнікі чытальнай залы пазнаёмілі навучэнцаў з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці падпольных груп і партызанскіх брыгад, якія захоўваюцца ў архіве: загадамі штабаў партызанскіх брыгад, звесткамі аб праведзенай дыверсійнай рабоце, аб баявым і лікавым складзе партызанскіх атрадаў і брыгад, запіснымі кніжкамі, фатаграфіямі, успамінамі і лістамі ўдзельнікаў партызанскага і падпольнага антыфашысцкага руху.

Для школьнікаў была праведзена экскурсія па архівасховішчу. Вучні даведаліся аб умовах захоўвання дакументаў, убачылі найбольш каштоўныя і унікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве.

Сустрэча прафсаюзнага актыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» са старшынёй Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аленай Пятроўнай Берасневай

Сустрэча прафсаюзнага актыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» са старшынёй Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аленай Пятроўнай Берасневай

14 лютага 2023 года прайшла рабочая сустрэча старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Алены Пятроўны Берасневай з прафсаюзным актывам і наймальнікам Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці. На сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні арганізацыі сумеснай работы прафкама і архіва, а таксама пытанні інфармацыйнага ўдзелу прафкама ў сучасных умовах, праграмы аздараўлення і інш.

У рамках рэалізацыі праекта «Гарады Беларусі», прымеркаванага да Года міру і стварэння, ў установе «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» адкрылася выстава «Родны мой горад, любоў мая…».

У рамках рэалізацыі праекта «Гарады Беларусі», прымеркаванага да Года міру і стварэння, ў установе «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» адкрылася выстава «Родны мой горад, любоў мая…».

У рамках рэалізацыі праекта «Гарады Беларусі», прымеркаванага да Года міру і стварэння, ў установе «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» адкрылася выстава «Родны мой горад, любоў мая…». Прадстаўленыя на выставе фатаграфіі славутасцяў і вуліц горада дазваляюць акунуцца ў атмасферу старога Гродна другой паловы 20-га стагоддзя.

Для стварэння экспазіцыі былі выкарыстаны фотаматэрыялы з архіўных фондаў асабістага паходжання кандыдата гістарычных навук В.М.Чарапіцы, заслужанага ўрача БССР Ф.А.Багдановіча, а таксама фотаматэрыялы з архіўнага фонду «Гродзенскае абласное аддзяленне добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры БССР».

Віншаванне супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прафсаюзным камітэтам установы з Калядамі і Новым годам

Віншаванне супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прафсаюзным камітэтам установы з Калядамі і Новым годам

Напярэдадні Каляд і Новага года прафсаюзны камітэт Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці на чале са старшынёй А. М. Чарняк павіншаваў індывідуальна кожнага супрацоўніка установы з надыходзячымі святамі і ўручыў салодкія падарункі. Прагучалі цёплыя пажаданні моцнага здароўя, матэрыяльнага дабрабыту, поспехаў у працы і добрага настрою.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси