Правядзенне лекцыі для выхаванцаў гістарычнага атрада прышкольнага лагера СШ № 40 г. Гродна ў рамках святкавання Міжнароднага дня архіваў

Правядзенне лекцыі для выхаванцаў гістарычнага атрада прышкольнага лагера СШ № 40 г. Гродна ў рамках святкавання Міжнароднага дня архіваў

6 чэрвеня 2023 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня архіваў ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” была праведзена лекцыя для выхаванцаў гістарычнага атрада прышкольнага лагера СШ № 40 г. Гродна па тэме “Архівы і іх роля ў гісторыі”.

Супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам аб складзе дакументаў і асноўных напрамках работы ўстановы; прадэманстравалі найбольш каштоўныя дакументальныя матэрыялы, якія з’яўляюцца ўнікальнымі сведчаннямі гістарычнага мінулага Гродзеншчыны.

Таксама ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы дакументаў “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”, “Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму”,  “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…”, а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча.

Удзел супрацоўнікаў установы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” ў мерапрыемстве “Дэкада кібербяспекі “КіберДзеці”

Удзел супрацоўнікаў установы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” ў мерапрыемстве “Дэкада кібербяспекі “КіберДзеці”

26 мая 2023 года супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Дэкада кібербяспекі “Кібердзеці”, прысвечаным прафілактыцы кіберзлачынстваў і павышэнню лічбавай пісьменнасці насельніцтва.

У рамках дадзенага мерапрыемства ў архіве было праведзена сход калектыву, падчас якога намеснік дырэктара архіва Н.А.Бекіш азнаёміла супрацоўнікаў з інфармацыйнымі матэрыяламі аб правілах бяспечнага карыстання інтэрнэтам, аб метадах падману, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі, і мерах па супрацьдзеянні ім, а таксама аб спосабах абароны ад кібербулінгу – цкавання ў лічбавай прасторы.

23 мая 2023 года калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» ва ўрачыстай абстаноўцы праводзіў на заслужаны адпачынак загадчыка аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Ларысу Іванаўну Юніну

23 мая 2023 года калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» ва ўрачыстай абстаноўцы праводзіў на заслужаны адпачынак загадчыка аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Ларысу Іванаўну Юніну

23 мая 2023 года калектыў установы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” ва ўрачыстай абстаноўцы праводзіў на заслужаны адпачынак загадчыка аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Ларысу Іванаўну Юніну, якая больш за 46 гадоў прапрацавала ва ўстанове. Яна прайшла працоўны шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да дырэктара архіва і ўнесла значны ўклад у Камплектаванне і выкарыстанне Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта В.Т.Рудая, начальнік аддзела па архівах, загсах і іншых прававых пытаннях А.Ю.Забалотная, якія прысутнічалі на ўрачыстай цырымоніі, а таксама старшыня прафсаюзнага камітэта ўстановы А.М.Чарняк уручылі ганаровыя граматы Ларысе Іванаўне, адзначыўшы яе высокі прафесіяналізм і багатыя чалавечыя якасці. Цёплыя і шчырыя пажаданні, словы падзякі за шматгадовую і добрасумленную працу прагучалі ад дырэктара архіва С.І.Міклашэвіча і калектыву дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

19 мая 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 12
г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны”. У ходзе ўрока школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і спецыфікай працы архівістаў, даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы. Увазе рабят былі прадстаўлены найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве. Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі навучэнцам экспануемыя ў чытальнай зале выставы “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…”,  “Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму”, “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”. Рабяты наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, рамонце і вокладцы дакументаў, дзе на свае вочы ўбачылі працэс аднаўлення старых і пашкоджаных дакументаў.

Правядзенне ўрока для вучняў 10 «А» ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Гродна»у рамках акцыі «Архівы – школе»

Правядзенне ўрока для вучняў 10 «А» ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Гродна»у рамках акцыі «Архівы – школе»

19 мая 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 10 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 38 г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Архіўная справа на Гродзеншчыне”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы і спецыфікай працы архівістаў. Увазе школьнікаў былі прадстаўлены найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве. Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі навучэнцам экспануемыя ў чытальнай зале выставы “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”, “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…”, “Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму”, а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Рабяты наведалі архівасховішча, атрымалі інфармацыю аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.

Аб правядзенні ў дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці кансультавання грамадзян, а таксама агляднай экскурсіі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”

Аб правядзенні ў дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці кансультавання грамадзян, а таксама агляднай экскурсіі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”

15 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”, прымеркаванай да Дня сям’і, у Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да сям’і як найважнейшага сацыяльнага інстытута, выхавання дзяцей і моладзі ў сістэме традыцыйных каштоўнасцяў і захаванню гістарычнай памяці беларускага народа, было праведзена кансультаванне з дапамогай тэлефоннай сувязі і асабістага прыёму грамадзян па пытаннях месцазнаходжання архіўных дакументаў, неабходных для вырашэння сацыяльных пытанняў (пацвярджэнне працоўнага стажу, памеру заработнай платы, звесткі маёмаснага характару), а таксама па пытаннях пошуку дакументаў з інфармацыяй біяграфічнага і генеалагічнага характару. Была праведзена аглядная экскурсія аб складзе і змесце дакументаў архіва, а таксама пра спецыфіку працы архіўнай установы для новых работнікаў і членаў іх сем’яў. Наведвальнікам чытальнай залы супрацоўнікі распавялі пра асаблівасці правядзення генеалагічных даследаванняў, пра магчымасці для правядзення пошуку біяграфічных звестак па дакументах Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі “Архівы – школе”

Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі “Архівы – школе”

Напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна 12 мая 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 10 класа ДУА “Гімназія № 7 г. Гродна имя
В.Т. Калакольнікава” быў праведзены ўрок на тэму “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”.

А.Ю. Забалотная, начальнік аддзела па пытаннях справаводства, архівах, у тым ліку загса галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй узнікнення і змены сцяга, герба і гімна Беларусі на розных этапах яе развіцця, а таксама даведаліся пра значэнне элементаў дзяржаўнай сімволікі.

Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй, падчас якой навучэнцы наведалі архівасховішча і лабараторыю па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонце дакументаў.

Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі “Архівы – школе”

Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі “Архівы – школе”

Напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна 12 мая 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” ўстановай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 39
г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”.

У ходзе ўрока А.Ю. Забалотная, начальнік аддзела па пытаннях справаводства, архівах, у тым ліку загса галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, распавяла навучэнцам пра гісторыю і значэнне дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонце дакументаў, дзе яны на свае вочы ўбачылі працэс аднаўлення дакументаў, а таксама даведаліся аб умовах іх захоўвання.

Правядзенне ўрока на тэму “Рэха вайны” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Гродна”

Правядзенне ўрока на тэму “Рэха вайны” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Гродна”

12 мая 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 19 г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Рэха вайны”.

Школьнікам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць злачынную дзейнасць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама ўвазе навучэнцаў былі прадстаўлены экспанаваныя ў чытальнай зале архіва выставы “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…”, “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”, “Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму”.

Для школьнікаў была праведзена экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча. Навучэнцы даведаліся аб умовах захоўвання дакументаў, убачылі найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве.

9 мая супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці сумесна з Гродзенскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу “Нашчадкі Перамогі”

9 мая супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці сумесна з Гродзенскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу “Нашчадкі Перамогі”

9 Мая – адно з самых урачыстых, самых родных і разам з тым сумных святаў. Гэта – Дзень памяці тых, хто высокай цаной змог падарыць нам мірнае неба над галавой. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці сумесна з Гродзенскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу “Нашчадкі Перамогі”, які праходзіў на Савецкай плошчы. У гэты знамянальны дзень губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік павіншаваў гродзенцаў з Днём Вялікай Перамогі, падкрэсліўшы ў сваёй урачыстай прамове неабходнасць захаванасці і перадачы нашчадкам гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси