Урачысты сход працоўнага калектыву Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, прысвечаны Дню народнага адзінства

Урачысты сход працоўнага калектыву Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, прысвечаны Дню народнага адзінства
 
17 верасня 2024 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” адбыўся ўрачысты сход калектыву, прысвечаны Дню народнага адзінства. Дырэктар архіва С.І.Міклашэвіч павіншаваў калектыў з 85-й гадавінай уз’яднання беларускага народа, нагадаўшы аб гістарычнай аснове свята і актуальнасці ў цяперашні час.

Супрацоўнікам архіва быў прадэманстраваны дакументальны фільм “Уз’яднанне”, падрыхтаваны установай “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў”. Пасля азнаямлення з архіўнай кінахронікай, якая дэманструе кадры вызвольнага паходу Чырвонай Арміі і наступнага ўстанаўлення Савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, супрацоўнікі ўстановы падзяліліся ўражаннямі ад прагляду фільма, а таксама адзначылі важнасць згуртаванасці і яднання беларускага народа для будаўніцтва суверэннай і квітнеючай краіны.

Правядзенне ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” Адзінага дня прафілактыкі вытворчага траўматызму

Правядзенне ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” Адзінага дня прафілактыкі вытворчага траўматызму
 
10 верасня 2024 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” быў праведзены Адзіны дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму.

Дырэктар архіва С.І. Міклашэвіч азнаёміў калектыў са статыстыкай, абставінамі і прычынамі няшчасных выпадкаў, якія адбыліся на прадпрыемствах і арганізацыях Гродзенскай вобласці, таксама правёў інструктаж па ахове працы на працоўных месцах і даў указанні аб строгім захаванні мер бяспекі ў працоўны час і ў побыце.

Правядзенне супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці кіналекторыя ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі”

Правядзенне супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці кіналекторыя ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі”
 
9 жніўня 2024 года ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі” для супрацоўнікаў Гродзенскай абласной натарыяльнай палаты быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма “Вызваленне”, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі”, прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Перад пачаткам паказу з уступным словам выступілі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і распавялі прысутным аб стварэнні фільма, а таксама аб вызваленні Гродзеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Удзел супрацоўніка Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ў маладзёжным форуме Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў “30 гадоў інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь – 30 гадоў развіцця”

1 жніўня 2024 года супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прыняў удзел у маладзёжным форуме Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў “30 гадоў інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь – 30 гадоў развіцця”. Для маладых лідараў прафсаюзнага актыву дзяржустаноў вобласці была праведзена дыялогавая пляцоўка “Незалежная моладзь. Мы”. На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Тамара Стасевіч, старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Бялінскі, намеснік пракурора горада Гродна Аляксандр Седач і намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Іван Трусіла. У ходзе дыялогу абмяркоўваліся актуальныя пытанні, якія датычацца маладзёжнай палітыкі, самарэалізацыі моладзі і падтрымкі маладых спецыялістаў. Вялікая ўвага была ўдзелена тэме Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі форуму ўсклалі кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку імя Жылібера, а таксама наведалі Музея гісторыі пажарнай службы ў Гродне.

Правядзенне супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці кіналекторыя ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі”

Правядзенне супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці кіналекторыя ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі”
 
25 ліпеня 2024 года ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі” для спецыялістаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”, быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма “Вызваленне” (падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі”), прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Перад пачаткам паказу з уступным словам выступілі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і распавялі прысутным аб стварэнні фільма, а таксама аб вызваленні Гродзеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

16 ліпеня калектыў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці традыцыйна прыняў удзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных Дню вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

16 ліпеня калектыў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці традыцыйна прыняў удзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных Дню вызвалення горада Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
 
Падчас мітынгу “Вечны агонь памяці” супрацоўнікі архіва ўсклалі кветкі ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі памяць тых, хто 80 гадоў таму праліў кроў і аддаў жыццё дзеля свабоды і мірнай, светлай будучыні нашага роднага горада Гродна і ўсяго Прынёманскага краю.

Традыцыйна супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” і члены іх сем’яў наведваюць унікальны перасоўны музей “Цягнік Перамогі”. Інтэрактыўная экспазіцыя прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У кожным вагоне цягніка – экспазіцыя, прысвечаная пэўнаму этапу вайны: перадваенныя гады – Вялікая Айчынная вайна – Перамога.

Музейная экспазіцыя “Цягнікі Перамогі” ўнікальная не толькі сваім напаўненнем, рэалістычнымі скульптурамі і інсталяцыямі, але і яе мультымедыйным суправаджэннем – аб’ёмным гукам, тэатральным асвятленнем, механічнымі спецэфектамі, галаграмамі, панарамамі баёў віртуальнай рэальнасці, кіназдымкамі гістарычных рэканструкцый, трохмернай камп’ютарнай графікай з мадэлямі ваеннай тэхнікі. Аўдыягід знаёміць наведвальнікаў з лёсамі гістарычных асоб і простых людзей, партрэтамі легендарных асоб і вобразамі ваенных, навукоўцаў, чыгуначнікаў, медыкаў, прадстаўленых у экспазіцыі цягніка-музея. Усё гэта дапамагае спаўна пагрузіцца ў падзеі ваенных гадоў і споўніцца ўдзячнай памяццю аб тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой 80 гадоў таму.

Правядзенне заняткаў у рамках пілотнага праекта “Юны архівіст” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

Правядзенне заняткаў у рамках пілотнага праекта “Юны архівіст” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”
 
25 і 26 чэрвеня ў рамках пілотнага праекта “Юны архівіст” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” было праведзена 2 заняткі для студэнтаў 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У ходзе заняткаў супрацоўнікі архіва азнаёмілі студэнтаў з парадкам карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале архіва і асаблівасцямі працы з навукова-даведкавым апаратам пры выяўленні дакументаў. Навучэнцы наведалі архівасховішча, а таксама лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, дзе для іх быў праведзены майстар-клас па аднаўленні буйнафарматных дакументаў.

У Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адкрылася выстава “Так пачыналася вайна”, прымеркаваная да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адкрылася выстава “Так пачыналася вайна”, прымеркаваная да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
 
На выставе прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць падзеі, што адбываліся на Гродзеншчыне напярэдадні і ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны: фрагмент Інструкцыі па забеспячэнні войскаў РККА печаным хлебам і гарачай ежай дзяржаўнымі і кааператыўнымі арганізацыямі ў ваенны час, распараджэнне аб адводзе ўчасткаў пад будаўніцтва аэрадромаў, пастанова аб падрыхтоўцы насельніцтва да ПВХО, фрагмент спісу пунктаў раздачы хлеба падчас нямецка-фашысцкай акупацыі ў Гродне, зварот нямецкага працоўнага фронту да жыхароў Беластоцкага акругі з заклікам добрасумленна працаваць на карысць рэйха, ўспаміны відавочцаў і іншыя дакументы, якія адлюстроўваюць трывожнае настрой грамадства і прадчуванне надыходзячай бяды.

Правядзенне супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці кіналекторыя ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі”

Правядзенне супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці кіналекторыя ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі”
 
20 чэрвеня 2024 года ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі” для супрацоўнікаў Дзяржаўнай лесагаспадарчай ўстановы “Іўеўскі лясгас” быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма “Вызваленне”, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Перад пачаткам паказу з уступным словам выступілі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і распавялі прысутным аб стварэнні фільма, а таксама аб вызваленні Гродзеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси