Правядзенне ўрока для вучняў 8 класа ў рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

Правядзенне ўрока для вучняў 8 класа ў рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”
 

13 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 8 класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя В.Ю.Саяпіна г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Трагедыя мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.  

Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам пра генацыд насельніцтва Гродзеншчыны ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі. Школьнікам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія ілюструюць злачынную дзейнасць акупацыйных уладаў: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, а таксама дакументы Гродзенскай абласной камісій па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і нанесенай імі шкоды.

Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчы, падчас якой навучэнцам расказалі пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў у архіве.  

Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове ” Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове ” Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”
 

1 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя В.Ю.Саяпіна г.Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны».  

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам пра гісторыю Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, яго структуру і асноўныя напрамкі дзейнасці. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. У ходзе ўрока дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале, а таксама са зборнікамі дакуменальных матэрыялаў, падрыхтаванымі пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

У завяршэнні ўрока для вучняў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архивохранилище і лабараторыю па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонту дакументаў.

 

Урачыстыя мерапрыемствы ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

Урачыстыя мерапрыемствы ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

Адразу два урачыстых мерапрыемства прайшлі ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.

22 лютага калектыў архіва павіншавал Дабравольскую Алену Эдвардаўну з юбілеем і 30-годдзем працы ў архіве. Ва ўрачыстай абстаноўцы Алене Эдвардаўне была ўручана Ганаровая грамата Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм.

А 23 лютага ў чытальная зале архіва жаночая частка калектыва крэатыўна павіншавала мужчын з Днем абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З нагоды свята мужчынам былі сказаны самыя цеплыя словы і пажаданні, уручаны каштоўныя падарункі і падрыхтаваны незвычайны канцэрт.  

Таксама 23 лютага 2024 года дырэктар Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці С.І.Міклашэвіч сумесна з супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі “Архівы – школе”

Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі “Архівы – школе”
 

23 лютага 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 імя В.Ю.Саяпіна г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму “Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны”, прысвечаны да Дню абаронцы Айчыны.  

Урок быў прысвечаны героям і удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы пазнаёміліся з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі: загадамі штабоў партызанскіх брыгад, часопісамі баявых дзеянняў, запіснымі кніжкамі, фатаграфіямі, а таксама успамінамі і лістамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама школьнікам была прадстаўлена выстава дакументаў “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”. Навучэнцам был прадэманстраваны ролік сацыяльная рэкламы “Вайна. Дні і ночы не змаўкалі батарэі чатырох франтоў”, падрыхтаваны установай “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў”.

Супрацоўнікі лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў прадэманстравалі навучэнцам працэс аднаўлення дакументаў, а таксама паказалі абсталяванне для аблічбоўкі дакументаў. Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.

 

Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі “Архівы – школе”

Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі “Архівы – школе”

22 лютага 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Гімназія № 2 г.Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Гісторыка-культурная спадчына Гродзеншчыны”.

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам пра гісторыю стварэння, склад дакументаў і спецыфіку дзейнасці ўстановы; а таксама прадэманстравалі ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб значных гістарычных падзеях 20 стагоддзя, якія адбываліся на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Вучням был прадэманстраваны ролік сацыяльная рэкламы “Гродна”, падрыхтаваны ўстановай “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў”.  

У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу, падчас якой школьнікам распавялі пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў.

 

Сустрэча супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці з начальнікам Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскага абласное ўпраўленне МНС” Вадзімам Барысавічам Зайцавым

Сустрэча супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці з начальнікам Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскага абласное ўпраўленне МНС” Вадзімам Барысавічам Зайцавым
 

21 лютага 2024 года ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці адбылася сустрэча супрацоўнікаў установы з начальнікам Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскага абласное ўпраўленне МНС” Вадзімам Барысавічам Зайцавым.  

Вадзім Барысавіч давёў да калектыву інфармацыю аб праблеме пажараў і гібелі людзей на іх з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, растлумачыў мэтазгоднасць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, нагадаў алгарытм паводзін у надзвычайных сітуацыях і заклікаў няўхільна выконваць правілы пажарнай бяспекі на працоўным месцы і ў побыце.

 

Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці прадставіў выставу дакументаў «Гісторыя парламентарызму на Гродзеншчыне» ў рамках 67-й сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання

Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці прадставіў выставу дакументаў «Гісторыя парламентарызму на Гродзеншчыне» ў рамках 67-й сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
 

20 лютага 2024 года ў Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце адбылася 67-я сесія Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання. У ходзе правядзення сесіі Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці прадставіў выставу дакументаў «Гісторыя парламентарызму на Гродзеншчыне».  

На выставе былі прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць станаўленне і развіццё першых органаў савецкай улады на тэрыторыі Гродзеншчыны – валасных і павятовых ваенна-рэвалюцыйных камітэтаў. Экспазіцыя ўключала ў сябе таксама дакументы па гісторыі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў за 1948-2000 гады: пратакол пасяджэння першай сесіі Савета дэпутатаў першага склікання, рашэнні Савета, якія адлюстроўваюць працэс пасляваеннага аднаўлення і далейшага развіцця народнай гаспадаркі вобласці, даклады мандатных камісій, статыстычныя справаздачы аб складзе дэпутацкага корпуса і многія іншыя дакументы.

Візіт першага намесніка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэя Сяргеевіча Бакача ва ўстанову “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” ў рамках мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян

Візіт першага намесніка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэя Сяргеевіча Бакача ва ўстанову “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” ў рамках мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян

30 студзеня 2024 года ў рамках мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян першынамеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Сяргеевіч Бакач наведаў Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці.  

Андрэй Сяргеевіч азнаёміўся з працэсам аблічбоўвання архіўных дакументаў, наведаў архівасховішча і лабараторыю па рэстаўрацыі, рамонце і вокладцы дакументаў. Таксама яго увазе былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальнай зале выставы архіўных дакументаў, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны і генацыду насельніцтва Беларусь у перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі.  

Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі “Архівы – школе”

Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі “Архівы – школе”
 

30 студзеня 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 32 імя Т.Г. Ларыёнавай г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны”.  

Навучэнцы азнаёміліся з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці падпольных груп і партызанскіх брыгад, якія захоўваюцца ў архіве: загадамі штабоў партызанскіх брыгад, звесткамі аб праведзенай дыверсійнай рабоце, аб баявым і лікавым складзе партызанскіх атрадаў і брыгад, запіснымі кніжкамі, фатаграфіямі, успамінамі і лістамі ўдзельнікаў Партызанскага і падпольнага антыфашысцкага руху.  

У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.    

Мерапрыемства па азнаямленню калектыву ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” з актуальнай прававой інфармацыяй у рамках прававой асветы грамадзян

Мерапрыемства па азнаямленню калектыву ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” з актуальнай прававой інфармацыяй у рамках прававой асветы грамадзян

30 студзеня 2024 года ў рамках прававой асветы грамадзян адбылося мерапрыемства па азнаямленню калектыву ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” з актуальнай прававой інфармацыяй.  

Перад супрацоўнікамі архіва выступілі першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта А.В. Южык з дакладам на тэму “Адзіны дзень галасавання. Парадак правядзення выбараў у Рэспубліцы Беларусь”, першы намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта А.С.Бакач з дакладам на тэму “Меры прафілактыкі і папярэджання экстрэмісцкай дзейнасці”, натарыус Гродзенскага натарыяльнага акругі Н.А.Касач з дакладам на тэму “Ззмены заканадаўства аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці”, а таксама адвакат юрыдычнай кансультацыі Гродзенскага раёна Л.С.Бычкоўская з дакладам на тэму “Роля адвакатуры ў грамадстве”.  

У ходзе мерапрыемства супрацоўнікі архіва змаглі атрымаць кансультацыю спецыялістаў розных галін прававой сферы па пытаннях, якія іх цікавяць.  

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества