Паслугі

Платныя паслугі, якія выконваюцца ўстановай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”:

– выкананне тэматычных, біяграфічных, генеалагічных запытаў, запытаў сацыяльна-прававога характару, якія тычацца маёмасных і спадчынных правоў грамадзян;

– выраб копій дакументаў;

Тэлефон для даведак: 8 (0152) 55 74 57
Бухгалтэрыя: 55 74 52

– правядзенне навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў;

Тэлефон для даведак: 8 (0152) 55 74 51
Бухгалтэрыя: 55 74 52

– аказанне метадычнай і практычнай дапамогі ў падрыхтоўцы нарматыўных і метадычных дакументаў арганізацый, якія не з’яўляюцца крыніцамі камплектавання (для арганізацый-крыніц камплектавання архіва – паслуга бясплатная);

Тэлефон для даведак: 8 (0152) 55 74 51
Бухгалтэрыя: 55 74 52

– падрыхтоўка і правядзенне нарад і семінараў па пытаннях работы службаў справаводства і архіваў устаноў (арганізацый);

Тэлефон для даведак: 8 (0152) 55 74 51

ПРЭЙСКУРАНТ НА РАБОТЫ (ПАСЛУГІ ), ЯКІЯ ВЫКОНВАЮЦЦА УСТАНОВАЙ “ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ”

ІНФАРМАЦЫЯ АБ АПЛАЦЕ

Прапануем вам ацаніць якасць аказваемых паслуг на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь

Аддзелы

Аддзел інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў

загадчык аддзела Чарняк Анастасія Міхайлаўна, тэл.  55 74 57

загадчык сектара публікацыі і археаграфічнай апрацоўкі дакументаў Шнэк Вольга Іосіфаўна, тэл. 55 74 57

Аддзел справаводства і фарміравання НАФ

загадчык аддзела Салкевіч Людміла Валянцінаўна, тэл. 55 74 51

Аддзел навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў

загадчык аддзела Іодчык Вера Аляксееўна, тэл. 55 74 51

Аддзел уліку і забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў

загадчык аддзела Слінко Ірына Іосіфаўна, тэл. 55 74 54

загадчык  лабараторыяй па рэстаўрацыі, рамонту і вокладцы дакументаў Генюш Марыя Міхайлаўна, тэл. 55 74 54 

Аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных тэхналогій

загадчык аддзела Лёвіна Таццяна Валянцінаўна, тэл. 55 74 56

Намеснік дырэктара Бекіш Наталля Аляксандраўна, тэл. 55 74 50

Галоўны бухгалтар Юзьвяк Аліна Антонаўна, тэл. 55 74 52

Інжынер Неўда Віктар Юр’евіч, тэл. 55 74 59

Загадчык гаспадаркі Аутка Вольга Уладзіміраўна, тэл. 55 74 59

Правядзенне ўрока для вучняў 10 класса у рамках акцыі «Архівы – школе»

Правядзенне ўрока для вучняў 10 класса у рамках акцыі «Архівы – школе»

30 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 36 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Гісторыка-культурная спадчына Гродзеншчыны».

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам пра гісторыю стварэння, склад дакументаў і спецыфіку дзейнасці ўстановы; прадэманстравалі найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве.

Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму», а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча.

Звароты

Паважаныя наведвальнікі сайта!

З 2 студзеня 2023 г. падача электронных зваротаў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел

Звяртаем увагу, што запыты аб выпатрабаванні звестак з архіўных дакументаў (атрыманне архіўных даведак, архіўных выпісак, архіўных копій, інфармацыйных лістоў) (далей – запыты) не падпадаюць пад дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» і, адпаведна, не могуць разглядацца пры іх паступленні ў дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Для атрымання інфармацыі, неабходнай для афармлення запытаў, просьба пераходзіць па спасылцы ў раздзел “Паслугі”, дзе можна таксама азнаёміцца з парадкам выканання запытаў.

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Звароты падаюцца заяўнікамі на беларускай або рускай мове ў пісьмовай або электроннай форме, а таксама выкладаюцца ў вуснай форме. Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур’ерам), з дапамогай паштовай сувязі, у ходзе асабістага прыёму. Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму. 

Пісьмовыя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:

– найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасада і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;

– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

– пераказ сутнасці звароту;

– асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:

– найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасада і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;

– поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;

– пераказ сутнасці звароту;

– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

– асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанага ва ўстаноўленым парадку падпісваць зварот.

 

Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў. Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам дакументаў (пры наяўнасці), якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю.

 

Пісьмовыя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:

– выкладзены не на беларускай або рускай мове;

– не ўтрымліваюць прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;

– не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць зварот (для юрыдычных асоб);

– не ўтрымліваюць асабістага подпісу грамадзяніна (грамадзян) альбо асабістага подпісу кіраўніка або асобы, упаўнаважанага ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

– ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;

– ўтрымліваюць нецэнзурныя альбо абразлівыя словы або выразы;

– падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, і да іх не прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы;

– звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, згодна з якімі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

– звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі;

– прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

– заяўнікам пададзены паўторны зварот і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

– з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;

– звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.

 

Вусныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:

– не прад’яўленыя дакументы, якія сведчаць асобу заяўнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў;

– звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якой праводзіцца асабісты прыём;

– заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць яго пытанні альбо перапіска з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях была спыненая;

– заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;

– заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё – і відэазапіс, кіна – і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;

– звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.

 

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнага пісьмовай або электроннай заявы.

Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходныя здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней за адзін месяц з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае апавяшчэнне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.

Асабісты прыём грамадзян праводзіцца:

Пасада, прозвішча, імя, імя па бацьку

Дзень і час прыёму

Час прыёму

Нумар кабінета

Дырэктар архіва

Міклашэвіч Сяргей Іосіфавіч

кожная серада месяца

(папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца
па тэл 8 (0152) 55 74 53)

8.00-14.00

25

Правядзенне ўрока для вучняў 9 класса у рамках акцыі «Архівы – школе»

Правядзенне ўрока для вучняў 9 класса у рамках акцыі «Архівы – школе»

29 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Рэха вайны». Увазе школьнікаў былі прадстаўлены дакументальныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць дзейнасць акупацыйных улад на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

З цікавасцю дзеці слухалі і пра інтэрнэт-праекты, у якіх архіў прымаў удзел: «Лісты Перамогі», «Злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.»

Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены выставы «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму» а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі школьнікам працэс аднаўлення дакументаў у лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце, а таксама паказалі абсталяванне для аблічбоўкі дакументаў.

Адміністрацыйныя працэдуры

Ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур

Аддзел інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

Чарняк Анастасія Міхайлаўна – загадчык аддзела

Хеладзе Святлана Аляксандраўна – архівіст 1 кв. катэгорыі

Адрас: 230005, г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 84, каб. 1, тэл.: 8 (0152) 55-74-57

Графік прыёму грамадзян: Пн. 8.00-13.00, 14.00-20.00, Аў.-Пт. 8.00-13.00, 14.00-17.00

Згодна з пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”, архіў выконвае наступныя адміністрацыйныя працэдуры:

Найменне адміністрацыйнай працэдуры Дзяржаўны орган (іншая арганізацыя), у які грамадзянін павінен звярнуцца Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры Тэрмін дзеяння даведкі, іншага дакумента (рашэння), якія выдаюцца (прымаюцца) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры
1 2 3 4 5 6
18.25. Выдача архіўнай даведкі (архіўнай копіі, архіўнай выпіскі, інфармацыйнага ліста) па запытах сацыяльна-прававога характару (складаецца на аснове архіўных дакументаў, якія не ўтрымліваюць звестак, якія адносяцца да асабістай таямніцы грамадзян):          
18.25.1. якія тычацца маёмасных і спадчынных правоў грамадзян дзяржаўная архіўная ўстанова, тэрытарыяльны (гарадскі або раённы) архіў мясцовага выканаўчага і распарадчага органа заява   дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы 0,5 базавай велічыні – пры праглядзе дакументаў за перыяд да 3 гадоў   1 базавая велічыня – пры праглядзе дакументаў за перыяд звыш 3 гадоў 15 дзён з дня падачы заявы, а пры неабходнасці дадатковага вывучэння і праверкі – 1 месяц бестэрмінова
18.25.2. не датычным  маёмасны і спадчынных правоў грамадзян дзяржаўная архіўная ўстанова, тэрытарыяльны (гарадскі або раённы) архіў мясцовага выканаўчага і распарадчага органа заява бясплатна 15 дзён з дня падачы заявы, а пры неабходнасці дадатковага вывучэння і праверкі – 1 месяц бестэрмінова
18.26. Выдача архіўнай даведкі (архіўнай копіі, архіўнай выпіскі) па запытах сацыяльна-прававога характару, што тычацца архіўных дакументаў, якія змяшчаюць звесткі, якія адносяцца да асабістай таямніцы грамадзян дзяржаўная архіўная ўстанова, тэрытарыяльны (гарадскі або раённы) архіў мясцовага выканаўчага і распарадчага органа заява

пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу   дакумент, які пацвярджае права атрымання ў спадчыну (пры выдачы пасля смерці грамадзяніна яго спадчыннікам)
бясплатна 15 дзён з дня падачы заявы, а пры неабходнасці дадатковага вывучэння і праверкі – 1 месяц бестэрмінова

Звяртаем увагу, што ў заяве, якая падаецца фізічнай асобай у электроннай форме або нарачным (кур’ерам) або з дапамогай паштовай сувязі ў пісьмовай форме, падлягае ўказанню ідэнтыфікацыйны нумар такой фізічнай асобы (пры яе наяўнасці).

Плата за ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ажыццяўляецца праз сістэму” Разлік ” (АРІП) пасля атрымання кансультацыі спецыяліста.

Парадак абскарджання адміністрацыйных рашэнняў

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З “Аб асновах адміністрацыйных працэдур” рашэнні Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, прынятыя ў выніку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, могуць быць абскарджаны зацікаўленымі асобамі ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку ў вышэйстаячы орган – галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.

 Ацаніць якасць ажыццяўлення архівам адміністрацыйных працэдур можна на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь

Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

28 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны».

Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення і развіцця архіўнай справы ў Беларусі, атрымалі інфармацыю аб складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. Супрацоўнікі чытальнай залы прадэманстравалі зборнікі архіўных дакументаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчы, падчас якой школьнікам распавялі пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў.

Аб архіве

У 1944 г. быў створаны Дзяржаўны архіў Беластоцкай вобласці.

У верасні 1944 г. у сувязі з перадачай большай часткі Беластоцкай вобласці Польшчы і ўтварэннем на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР) Гродзенскай вобласці ён ператвораны ў Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці, які ўваходзіў у сістэму Народнага камісарыята ўнутраных спраў (з сакавіка 1946 г. — Міністэрства ўнутраных спраў).

У 1960 г. архіў пераведзены ў падпарадкаванне архіўнага аддзела Гродзенскага аблвыканкама, а з 1995 г. – аддзела па архівах і справаводстве Гродзенскага аблвыканкама, з 2006 г. – упраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, з 2007 г. – Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

З чэрвеня 2001 г.
архіў насіў назву «Навукова-метадычная ўстанова «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці». У ліпені 2012 г. архіў перайменаваны ва ўстанову «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці».

Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

28 сакавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 8 класа ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Трагедыя мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

У ходзе ўрока школьнікаў пазнаёмілі з дакументамі камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і нанесенай імі шкоды на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Гэтыя матэрыялы − важная крыніца, якіая раскрывае сутнасць, характар і наступствы акупацыйнага рэжыму. Таксама ўвазе навучэнцаў была прадстаўлена выстава «Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму».

Навучэнцам былі паказаны карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, медыцынскія пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, анкеты рабочых, паведамленні аб прызыве на працу і многія іншыя дакументы.

Была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой школьнікі наведалі архівасховішча, дзе пазнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў і ўбачылі асабліва каштоўныя архіўныя экзэмпляры, якія з’яўляюцца ўнікальнымі сведчаннямі гістарычнага мінулага Гродзеншчыны.

Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

Правядзенне ўрока для вучняў у рамках акцыі «Архівы – школе»

27 лютага 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 11 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны».

Супрацоўнікі архіва расказалі рабятам аб тым, як ва ўмовах жорсткага акупацыйнага рэжыму разгортвалася барацьба партызан і падпольшчыкаў.

Увазе навучэнцаў была прадстаўлена выстава дакументаў «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», якая экспануецца ў чытальнай зале ўстановы.

Работнікі чытальнай залы пазнаёмілі навучэнцаў з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці падпольных груп і партызанскіх брыгад, якія захоўваюцца ў архіве: загадамі штабаў партызанскіх брыгад, звесткамі аб праведзенай дыверсійнай рабоце, аб баявым і лікавым складзе партызанскіх атрадаў і брыгад, запіснымі кніжкамі, фатаграфіямі, успамінамі і лістамі ўдзельнікаў партызанскага і падпольнага антыфашысцкага руху.

Для школьнікаў была праведзена экскурсія па архівасховішчу. Вучні даведаліся аб умовах захоўвання дакументаў, убачылі найбольш каштоўныя і унікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси