Традыцыйна супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” і члены іх сем’яў наведваюць унікальны перасоўны музей “Цягнік Перамогі”. Інтэрактыўная экспазіцыя прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У кожным вагоне цягніка – экспазіцыя, прысвечаная пэўнаму этапу вайны: перадваенныя гады – Вялікая Айчынная вайна – Перамога.

 

Музейная экспазіцыя “Цягнікі Перамогі” ўнікальная не толькі сваім напаўненнем, рэалістычнымі скульптурамі і інсталяцыямі, але і яе мультымедыйным суправаджэннем – аб’ёмным гукам, тэатральным асвятленнем, механічнымі спецэфектамі, галаграмамі, панарамамі баёў віртуальнай рэальнасці, кіназдымкамі гістарычных рэканструкцый, трохмернай камп’ютарнай графікай з мадэлямі ваеннай тэхнікі. Аўдыягід знаёміць наведвальнікаў з лёсамі гістарычных асоб і простых людзей, партрэтамі легендарных асоб і вобразамі ваенных, навукоўцаў, чыгуначнікаў, медыкаў, прадстаўленых у экспазіцыі цягніка-музея. Усё гэта дапамагае спаўна пагрузіцца ў падзеі ваенных гадоў і споўніцца ўдзячнай памяццю аб тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой 80 гадоў таму.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси