20 чэрвеня 2024 года ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі” для супрацоўнікаў Дзяржаўнай лесагаспадарчай ўстановы “Іўеўскі лясгас” быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма “Вызваленне”, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Перад пачаткам паказу з уступным словам выступілі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і распавялі прысутным аб стварэнні фільма, а таксама аб вызваленні Гродзеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.