30 студзеня 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 32 імя
Т.Г. Ларыёнавай г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Гродзеншчыны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны”.
Навучэнцы азнаёміліся з дакументальнымі матэрыяламі аб дзейнасці падпольных груп і партызанскіх брыгад, якія захоўваюцца ў архіве: загадамі штабоў партызанскіх брыгад, звесткамі аб праведзенай дыверсійнай рабоце, аб баявым і лікавым складзе партызанскіх атрадаў і брыгад, запіснымі кніжкамі, фатаграфіямі, успамінамі і лістамі ўдзельнікаў Партызанскага і падпольнага антыфашысцкага руху.
У лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў навучэнцы паназіралі за працэсам аднаўлення папяровых носьбітаў інфармацыі. Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.
- Мерапрыемства па азнаямленню калектыву ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” з актуальнай прававой інфармацыяй у рамках прававой асветы грамадзян
- Візіт першага намесніка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэя Сяргеевіча Бакача ва ўстанову “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” ў рамках мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян