30 студзеня 2024 года ў рамках мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян першынамеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Сяргеевіч Бакач наведаў Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці.
Андрэй Сяргеевіч азнаёміўся з працэсам аблічбоўвання архіўных дакументаў, наведаў архівасховішча і лабараторыю па рэстаўрацыі, рамонце і вокладцы дакументаў. Таксама яго увазе былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальнай зале выставы архіўных дакументаў, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны і генацыду насельніцтва Беларусь у перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі.