19 мая 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 10 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 38 г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Архіўная справа на Гродзеншчыне”. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы і спецыфікай працы архівістаў. Увазе школьнікаў былі прадстаўлены найбольш каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве. Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі навучэнцам экспануемыя ў чытальнай зале выставы “Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны”, “Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…”, “Лёсы людскія. Памяці ахвяр фашызму”, а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.
Рабяты наведалі архівасховішча, атрымалі інфармацыю аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, якія знаходзяцца на захоўванні ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.


