ІНФАРМАЦЫЯ АБ АПЛАЦЕ

Увазе плацельшчыкаў

Аплата за выкананую работу (аказаную паслугу) праводзіцца толькі пасля заключэння дагавора, і (або) акта выкананых работ (паслуг).

Заказчыкамі платных работ і паслуг могуць выступаць дзяржаўныя органы, юрыдычныя асобы незалежна ад форм уласнасці, а таксама фізічныя асобы, у тым ліку замежныя грамадзяне.

Фарміраванне тарыфаў на платныя работы і паслугі здзяйсняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Тарыфы на платныя работы і паслугі зацвярджаюцца кіраўніком дзяржаўнай архіўнай установы.

Аплата за выкананыя работы (аказаныя паслугі) праводзіцца на пазабюджэтны разліковы рахунак архіва:

Установа «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» 230005 г. Гродна, вул. Дзяржынскага, 84 УНП 500044112
р/с BY09АКВВ36320000007494000000 Гродзенскае абласное ўпраўленне № 400 ОАО «АСБ Беларусбанк», БІК АКВВВY2X г. Гродна, вул. Новакастрычніская, 5

Аплата за выкананую работу або аказаную паслугу праводзіцца на ўмовах і ў парадку, прадугледжаных дагаворам. Разавыя платныя работы і паслугі, якія выконваюцца (аказваюцца) пры ажыццяўленні здзелкі, могуць аплачвацца заказчыкам пасля выканання работы або аказання паслугі без заключэння пісьмовага дагавора. Для выканання шматразовых работ і паслуг, якія патрабуюць працяглага тэрміну выканання, паміж заказчыкам і выканаўцам заключаецца пісьмовая дамова, адзін экзэмпляр якога застаецца ў архіве, іншы – перадаецца замоўцу.

ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ПЛАЦЕЛЬШЧЫКАЎ, ЯКІЯ ПРАЖЫВАЮЦЬ ЗА МЕЖАМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Тэлефоны для даведак:

8(0152) 55-74-57 (Аддзел інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў)

8(0152) 55-74-52 (Бухгалтэрыя)

Аплата для замежных грамадзян і арганізацый

Аплата за выкананую работу або аказаную паслугу ажыццяўляецца на ўмовах і ў парадку, прадугледжаных дагаворам.

Рэквізіты для аплаты:

Установа «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

УНП 500044112, 230005 г. Гродно вул. Дзяржынскага, 84

«Gosudarstvenniy arhiv Grodnenskoy oblasty», Grodno, ul.Dzerzhinskogo, 84

gagr@gagr.by

р/сч BY09AKBB36320000007494000000(BYN)

р/сч BY98AKBB36320000008534000000(USD)

р/сч BY79AKBB36325010016384000000(EUR)

у Гродзенскім абласным упраўленні №400 ОАО «АСБ Беларусбанк» г. Гродно, РБ

SWIFT/ БІК AKBBBY2X

Belarusbank SWIFT/BIC:  AKBBBY2X 

Payer’s Identification Number: UNP 100325912

Фонды

Колькасць фондаў: 1743

10 калекцый

569 601 адзінак захоўвання

Храналагічны перыяд: з 1919 г. па цяперашні час

Тэрытарыяльны ахоп:

Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (асобныя тэрыторыі)

скасаваныя Васілішкаўскі, Жалудокскі, Поразаўскі, Скідзельскі, Сапоцкінскі раёны

горад Гродна, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Свіслацкі і Шчучынскі раёны Гродзенскай вобласці

Склад фондаў:

Самыя раннія дакументы архіва адносяцца да перыяду існавання на Гродзеншчыне першых органаў Савецкай улады – ваенна-рэвалюцыйных камітэтаў (1920 г.). Гэта дакументы аб арганізацыі партыйных і камсамольскіх ячэек; загады, распараджэнні і пратаколы пасяджэнняў павятовых і валасных рэвкамаў па ўсіх напрамках палітычнай, эканамічнай і грамадскай дзейнасці; спісы валасцей і населеных пунктаў і звесткі аб колькасці ўрочышчаў, маёнткаў, фальваркаў і колькасці жыхароў у іх; матэрыялы аб рабоце Гродзенскага тэатра і інш.

У архіве захоўваецца значны комплекс дакументаў устаноў Польскай Рэспублікі, якія існавалі на тэрыторыі Навагрудскага ваяводства (акрамя Баранавіцкага і Валожынскага паветаў), Ваўкавыскага і Гродзенскага паветаў Беластоцкага ваяводства. Эканамічны стан краю, правядзенне аграрнай рэформы, хутарызацыя сялянскіх гаспадарак, падатковая палітыка асветлены ў фондах Навагрудскага ваяводскага ўпраўлення, павятовых старостваў, праўленняў, гмінных рад, зямельных упраўленняў і надлесніцтваў.

Фонды настаўніцкіх семінарый, гімназій змяшчаюць загады, цыркуляры і распараджэнні Міністэрства рэлігійных культаў і грамадскай асветы, папячыцельстваў Варшаўскай і Віленскай навучальных акруг, пратаколы пасяджэнняў педагагічных саветаў і дзяржаўных экзаменаў, спісы выкладчыкаў і навучэнцаў, ведамасці паспяховасці і інш.

У справаздачах, данясеннях, судовых справах паліцэйскіх судовых устаноў, Гарадзенскай турмы ўтрымліваюцца звесткі пра грамадзка-палітычны рух і выступы працоўных у 1935-1936 гг. у абарону рэвалюцыянера С. А. Прытыцкага, прысуджанага польскім судом да смяротнага пакарання; аб утрыманні ў Гродзенскай турме паэтаў М. Машары, Ф. Пестрака, В. Таўлая. Дакументы фондаў устаноў перыяду буржуазнай Польскай Рэспублікі ў асноўным на польскай мове.

Дакументы перыяду нямецка-фашысцкай акупацыі прадстаўлены фондамі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, якія дзейнічалі ў той час на акупаванай тэрыторыі, і ілюструюць палітыку нямецкіх улад.

Самы вялікі масіў дакументаў архіва – гэта дакументы савецкага перыяду. Дакументы 1939-1941 гг. адлюстроўваюць гісторыю ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай (БССР), сацыялістычных пераўтварэнняў эканомікі і культуры напярэдадні вайны. Асноўную частку фондаў архіва пасляваеннага перыяду складаюць фонды органаў дзяржаўнай улады і кіравання, дзяржаўнага і народнага кантролю, юстыцыі, суда і пракуратуры, планавання і статыстыкі, фінансавання, дзяржаўнага страхавання; устаноў і арганізацый сельскай, лясной і воднай гаспадаркі, будаўніцтва і архітэктуры, камунальнай гаспадаркі, транспарту і сувязі, гандлю, грамадскага харчавання, кааперацыі, народнай адукацыі, культуры, мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі, аховы здароўя, сацазабеспячэння, фізкультуры і спорту, прафсаюзных і іншых грамадскіх арганізацый. Гэтыя фонды змяшчаюць дакументы, якія адлюстроўваюць асноўную дзейнасць, функцыі названых устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў.

Дакументы ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў, створаных у 90-я гг. XX ст., прадстаўлены ў фондах падатковых інспекцый, камітэта па дзяржмаёмасці, адкрытых акцыянерных таварыстваў, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў.

У фондах асабістага паходжання архіва сабраны дакументы аб жыцці і дзейнасці доктара гістарычных навук, прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Я. Н. Мараша; філосафа, члена-карэспандэнта Акадэміі навук СССР, ураджэнца г. Гродна А. А. Макавельскага; пісьменніка А. Карпюка; дырэктара Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, заслужанага дзеяча культуры БССР А. М. Плешавені; доктара медыцынскіх навук, прафесара В.У. Бржэскага, дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва ў г. Гродне, заслужанага работніка культуры БССР, гісторыка-архівіста К.П. Батраковай; кандыдатаў гістарычных навук, прафесараў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы І.І. Коўкеля, В.М. Чарапіцы, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна горада Гродна Г.І. Абялеўскага.

У архіве ёсць калекцыі дакументаў удзельнікаў Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, рэвалюцыйнага руху на Гродзеншчыне і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны; дакументаў на рэпатрыяваных грамадзянскіх асоб і савецкіх ваеннапалонных, дакументаў фільтрацыйных спраў грамадзян, якія вярнуліся з Германіі; дакументаў па асабовым складзе за 1944-1962 гг.; дакументаў па гісторыі Беларускай пагранічнай акругі, сабраных У.П.Верхасем; калекцыя лічбавых копій на правах арыгіналаў дакументаў Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненага імі ўрону грамадзянам, калектыўным гаспадаркам (калгасам), грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР (ЧДК) па г. Гродна. Бераставіцкаму Васілішкаўскаму, Ваўкавыскаму, Гродзенскаму, Зэльвенскаму, Мастоўскаму, Поразаўскаму, Радунскаму, Свіслацкаму, Скідзельскаму, Сапоцкінскаму, Шчучынскаму раёнам Гродзенскай вобласці БССР, перададзеных з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі.

Пошук па фондавым каталогу

Сустрэча прафсаюзнага актыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» са старшынёй Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аленай Пятроўнай Берасневай

Сустрэча прафсаюзнага актыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» са старшынёй Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Аленай Пятроўнай Берасневай

14 лютага 2023 года прайшла рабочая сустрэча старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Алены Пятроўны Берасневай з прафсаюзным актывам і наймальнікам Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці. На сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні арганізацыі сумеснай работы прафкама і архіва, а таксама пытанні інфармацыйнага ўдзелу прафкама ў сучасных умовах, праграмы аздараўлення і інш.

У рамках рэалізацыі праекта «Гарады Беларусі», прымеркаванага да Года міру і стварэння, ў установе «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» адкрылася выстава «Родны мой горад, любоў мая…».

У рамках рэалізацыі праекта «Гарады Беларусі», прымеркаванага да Года міру і стварэння, ў установе «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» адкрылася выстава «Родны мой горад, любоў мая…».

У рамках рэалізацыі праекта «Гарады Беларусі», прымеркаванага да Года міру і стварэння, ў установе «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» адкрылася выстава «Родны мой горад, любоў мая…». Прадстаўленыя на выставе фатаграфіі славутасцяў і вуліц горада дазваляюць акунуцца ў атмасферу старога Гродна другой паловы 20-га стагоддзя.

Для стварэння экспазіцыі былі выкарыстаны фотаматэрыялы з архіўных фондаў асабістага паходжання кандыдата гістарычных навук В.М.Чарапіцы, заслужанага ўрача БССР Ф.А.Багдановіча, а таксама фотаматэрыялы з архіўнага фонду «Гродзенскае абласное аддзяленне добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры БССР».

Віншаванне супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прафсаюзным камітэтам установы з Калядамі і Новым годам

Віншаванне супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці прафсаюзным камітэтам установы з Калядамі і Новым годам

Напярэдадні Каляд і Новага года прафсаюзны камітэт Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці на чале са старшынёй А. М. Чарняк павіншаваў індывідуальна кожнага супрацоўніка установы з надыходзячымі святамі і ўручыў салодкія падарункі. Прагучалі цёплыя пажаданні моцнага здароўя, матэрыяльнага дабрабыту, поспехаў у працы і добрага настрою.

Музейная справа на Гродзеншчыне

26.12.2022
Выстава прысвечана музейнай справе на Гродзеншчыне. Музейная справа Прынёманскага краю мае амаль векавую гісторыю. У далёкім 1920 годзе археолагам Юзафам Ядкоўскім быў заснаваны Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. У снежні 1922 года ён расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў. Археалагічныя даследаванні на Старазамкавай гары вяліся практычна бесперабойна. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны яны былі спынены. У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі Стары Замак быў заняты гітлераўцамі. За тры гады будынак музея значна пацярпеў, большая частка музейных калекцый была выкрадзена і знішчана. Пасля вайны будынак музея быў адноўлены, і музейная дзейнасць была адноўлена. Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей дагэтуль з'яўляецца адным з самых любімых і цікавых мясцін не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі дзякуючы калекцыям унікальных і вельмі рэдкіх экспанатаў.
У 1926 годзе ў нашым горадзе Гродна па вуліцы Батанічнай быў адкрыты прыродазнаўчы музей. Яго стваральнік – калекцыянер Станіслаў Жыўна. Падчас экспедыцыі па Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы даследчык асабіста сабраў багатую энтамалагічную, мінералагічную, арніталагічную калекцыю, якую прывёз на радзіму з мэтай стварэння на яе аснове музея прыроды, а ў далейшым быў прызначаны яго галоўным захавальнікам. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны музей быў зачынены. Першы памочнік захавальніка Аўгусцін Звяржэвіч прыклаў нямала намаганняў для таго, каб захоўваць гісторыка-культурную спадчыну на працягу нямецка-фашысцкай акупацыі: сачыў за захаванасцю экспанатаў, прыбіраў памяшканні, а ўваходныя дзверы зачыняў і падпіраў старой шафай. Пасля вайны ён быў адным з кіроўных адмыслоўцаў музея. Потым музей прыроды пераўтварылі ў філіял Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, а з часам усе экспанаты былі перавезены з вуліцы Батанічнай у сцены Старога замка. Цяпер музейная сетка Гродзенскай вобласці налічвае 23 дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У асноўным гэта музеі гісторыка-краязнаўчага профіля, а таксама літаратурныя, мастацкія, ваенна-гістарычныя. У Гродне знаходзіцца адзіны ў рэспубліцы музей гісторыі рэлігіі. На выстаўцы прадстаўлены наступныя дакументальныя матэрыялы: рашэнні мясцовых выканаўчых органаў улады, загады Міністэрства культуры БССР і Упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, дакументы аб стварэнні і папаўненні музейнага фонду, Палажэнне аб Гродзенскім музеі прыроды, фатаграфіі экспанатаў і інш.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси