27 сакавіка 2025 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 6 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 6 імя Р.А.Гарнавых” былі праведзены 2 ўрокі на тэму “Роля архіваў у захоўванні гістарычнай спадчыны”.
Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб гісторыі стварэння архіва, яго структуры і асноўных напрамках дзейнасці. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве. У ходзе ўрока дзеці азнаёміліся з выставамі дакументаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале, а таксама са зборнікамі дакументальных матэрыялаў, падрыхтаванымі пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.
Для школьнікаў быў агранізаваны паказ дакументальнага фільма “Вызваленне”, падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта “Адкрыты кінаархіў”.
Падчас экскурсіі па архіве навучэнцы наведалі архівасховішча, а таксама лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.


Назад
Далее