Правядзенне супрацоўнікамі дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці кіналекторыя ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі”

3 мая 2024 г. у рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі” ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы ім. А. Макаёнка прайшоў прэм’ерны паказ дакументальнага фільма “Вызваленне” для карыстальнікаў і супрацоўнікаў сеткі бібліятэк.

Супрацоўнікі архіва распавялі прысутным аб праекце, падрыхтаваным Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, а таксама прадставілі дакументы, якія тычацца падзей і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і знаходзяцца на захоўванні ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці. У рамках кіналекторыя была таксама прадэманстравана выстава архіўных дакументаў, прысвечаная 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси