Правядзенне ўрока для вучняў 10 класа ў рамках акцыі “Архівы − школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

Напярэдадні святкавання 79-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 7 мая 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 10 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 33 імя Г.І. Абялеўскага г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Дарогамі вайны”.

Увазе школьнікаў былі прадстаўлены дакументальныя матэрыялы нямецкіх акупацыйных органаў улады: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, анкеты рабочых. Навучэнцы пазнаёміліся з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі. Таксама ўвазе рабят былі прадстаўлены выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія экспануюцца ў чытальнай зале архіва.

Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчы.

   
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества