17 верасня 2024 года ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” адбыўся ўрачысты сход калектыву, прысвечаны Дню народнага адзінства. Дырэктар архіва С.І.Міклашэвіч павіншаваў калектыў з 85-й гадавінай уз’яднання беларускага народа, нагадаўшы аб гістарычнай аснове свята і актуальнасці ў цяперашні час.
Супрацоўнікам архіва быў прадэманстраваны дакументальны фільм “Уз’яднанне”, падрыхтаваны установай “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў”. Пасля азнаямлення з архіўнай кінахронікай, якая дэманструе кадры вызвольнага паходу Чырвонай Арміі і наступнага ўстанаўлення Савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, супрацоўнікі ўстановы падзяліліся ўражаннямі ад прагляду фільма, а таксама адзначылі важнасць згуртаванасці і яднання беларускага народа для будаўніцтва суверэннай і квітнеючай краіны.