25 ліпеня 2024 года ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі” для спецыялістаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”, быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма “Вызваленне” (падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі”), прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Перад пачаткам паказу з уступным словам выступілі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і распавялі прысутным аб стварэнні фільма, а таксама аб вызваленні Гродзеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.