Правядзенне ўрока на тэму “Гродна непакораны” для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Навука” ДУА “Ліцэй № 1 імя акадэміка Ю.М.Астроўскага г. Гродна” у рамках акцыі “Архівы-школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

 

18 чэрвеня 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Навука” ДУА “Ліцэй № 1 імя акадэміка Ю.М.Астроўскага г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Гродна непакорны”.

Урок быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам аб партызанскім і падпольным руху на Гродзеншчыне, аб вызваленчых баях за Гродна ў ліпені 1944 года, аб сацыяльна-эканамічных наступствах акупацыі і працяглым працэсе аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі.

Падчас агляднай экскурсіі па архівасховішчу школьнікі атрымалі інфармацыю аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси