Правядзенне ўрока для вучняў 9 класса у рамках акцыі «Архівы – школе»

7 красавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Гімназія № 1 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Пасляваеннае аднаўленне горада Гродна».

Падчас урока супрацоўнікі архіва распавялі школьнікам пра шкоду і злачынствы, нанесеныя гораду Гродна ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі, а таксама пра наступнае аднаўленне горада. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены ўнікальныя і найбольш цікавыя дакументальныя матэрыялы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве.

Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архівасховішча, дзе пазнаёміліся з умовамі захоўвання дакументаў і ўбачылі асабліва каштоўныя архіўныя экзэмпляры, якія з’яўляюцца ўнікальнымі сведчаннямі гістарычнага мінулага Гродзеншчыны.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества