Правядзенне супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці кіналекторыя ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі”

 

29 мая 2024 года ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі” для кіраўнікоў структур арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага гарадскога і раённых выканаўчых камітэтаў быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма “Вызваленне”.

Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці распавялі прысутным аб праекце, падрыхтаваным Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля азнакамлення з архіўнымі кадрамі, якія дэманструюць вызваленне гарадоў Беларусі, удзельнікі мерапрыемства падзяліліся ўражаннямі ад прагляду фільма і адзначылі важнасць захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

   
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси