7 мая 2024 г. да 80-й гадавіны вызвалення города Гродна ў рамках праекта “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі” супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” правялі сумеснае мерапрыемства з кінатэатрам “Чырвоная Зорка” − паказ дакументальнага фільма “Вызваленне”, падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Перад пачаткам паказу з уступным словам выступілі супрацоўнікі архіва і распавялі прысутным аб вызваленні горада Гродна.