Правядзенне ўрока для вучняў 8 класа ў рамках акцыі “Архівы −школе” ва ўстанове “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці”

 

10 красавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 8 класа ДУА “Гімназія № 9 імя Ф.П.Кірычэнка г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць”.

Супрацоўнікі архіва азнаёмілі навучэнцаў з кароткай гісторыяй архіўнай справы ў рэгіёне, распавялі аб асноўных напрамках работы архіва і крыніцах яго камплектавання, а таксама прадэманстравалі найбольш цікавыя і каштоўныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў фонах архіва, падкрэсліўшы іх гістарычную і культурную значнасць. Дзецям былі прадэманстраваны экспанаваныя ў чытальнай зале архіва выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Даведацца пра ўмовы і асаблівасці захоўвання архіўных дакументаў навучэнцы змаглі падчас агляднай экскурсіі па архівах.

   
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси