13 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 8 класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 імя В.Ю.Саяпіна г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Трагедыя мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Супрацоўнікі архіва расказалі навучэнцам пра генацыд насельніцтва Гродзеншчыны ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі. Школьнікам былі прадэманстраваны дакументальныя матэрыялы, якія ілюструюць злачынную дзейнасць акупацыйных уладаў: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, а таксама дакументы Гродзенскай абласной камісій па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і нанесенай імі шкоды.
Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй па архівасховішчы, падчас якой навучэнцам расказалі пра ўмовы і асаблівасці захоўвання дакументаў у архіве.

