На базе ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” ў перыяд з 26.06.2023 па 01.07.2023 прайшла архіўна-музейная практыка для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Гісторыя” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
За перыяд практыкі студэнты азнаёміліся з асноўнымі кірункамі дзейнасці архіва, даведаліся пра асаблівасці і спецыфіку працы архівістаў.
У ходзе практыкі была праведзена лекцыя на тэму “Роля архіваў у захаванні гістарычнай спадчыны”, дзе практыкантам расказалі пра гісторыю ўзнікнення і развіцця архіўнай справы, структуру і асаблівасці архіўнай галіны ў Беларусі. Таксама, падчас практыкі, навучэнцам была раскрыта тэма “Рэха вайны”. Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі выставы якія экспануюцца ў чытальнай зале. «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…», «Забыццю не падлягае», а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.
Была арганізавана аглядная экскурсія па архіве, падчас якой студэнты наведалі архівасховішча, дзе даведаліся пра ўмовы захоўвання дакументаў і ўбачылі асабліва каштоўныя і ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў архіве. У лабараторыі студэнты ўбачылі, як рэстаўруюць і рамантуюць дакументы.




