15 мая 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”, прымеркаванай да Дня сям’і, у Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да сям’і як найважнейшага сацыяльнага інстытута, выхавання дзяцей і моладзі ў сістэме традыцыйных каштоўнасцяў і захаванню гістарычнай памяці беларускага народа, было праведзена кансультаванне з дапамогай тэлефоннай сувязі і асабістага прыёму грамадзян па пытаннях месцазнаходжання архіўных дакументаў, неабходных для вырашэння сацыяльных пытанняў (пацвярджэнне працоўнага стажу, памеру заработнай платы, звесткі маёмаснага характару), а таксама па пытаннях пошуку дакументаў з інфармацыяй біяграфічнага і генеалагічнага характару. Была праведзена аглядная экскурсія аб складзе і змесце дакументаў архіва, а таксама пра спецыфіку працы архіўнай установы для новых работнікаў і членаў іх сем’яў. Наведвальнікам чытальнай залы супрацоўнікі распавялі пра асаблівасці правядзення генеалагічных даследаванняў, пра магчымасці для правядзення пошуку біяграфічных звестак па дакументах Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

