Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі “Архівы – школе”

Напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна 12 мая 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” ўстановай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 39
г. Гродна” быў праведзены ўрок на тэму “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”.

У ходзе ўрока А.Ю. Забалотная, начальнік аддзела па пытаннях справаводства, архівах, у тым ліку загса галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, распавяла навучэнцам пра гісторыю і значэнне дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонце дакументаў, дзе яны на свае вочы ўбачылі працэс аднаўлення дакументаў, а таксама даведаліся аб умовах іх захоўвання.

Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Архивы Беларуси Министерство юстиции Республики Беларусь Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь Главное управление юстиции Гродненского облисполкома Белорусский научно-исследовательский институт документоведения и архивного дела Год качества Стоп экстремизм 80 лет освобождения беларуси