Напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна 12 мая 2023 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” установай “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” для навучэнцаў 10 класа ДУА “Гімназія № 7 г. Гродна имя
В.Т. Калакольнікава” быў праведзены ўрок на тэму “Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”.
А.Ю. Забалотная, начальнік аддзела па пытаннях справаводства, архівах, у тым ліку загса галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй узнікнення і змены сцяга, герба і гімна Беларусі на розных этапах яе развіцця, а таксама даведаліся пра значэнне элементаў дзяржаўнай сімволікі.
Завяршыўся ўрок агляднай экскурсіяй, падчас якой навучэнцы наведалі архівасховішча і лабараторыю па рэстаўрацыі, пераплёту і рамонце дакументаў.