21 красавіка 2023 года ў рамках акцыі «архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 10 класа ДУА Гімназія № 4 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Ваенная гісторыя горада Гродна ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі».
Супрацоўнікі архіва прадэманстравалі школьнікам дакументальныя матэрыялы нямецкіх акупацыйных органаў улады: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, анкеты рабочых, паведамленні аб прызыве на працу. Навучэнцы таксама пазнаёміліся з дакументамі партызанскіх і падпольных брыгад, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі.
Для дзяцей была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архівасховішча, дзе даведаліся аб умовах захоўвання дакументаў, іх складзе і змесце.

