


10 красавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 8 класа ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Гродна» быў праведзены ўрок на тэму «Ваенная гісторыя горада Гродна ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі». У ходзе ўрока навучэнцам былі паказаны ўнікальныя дакументы: карткі ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах, працоўныя пасведчанні грамадзян, адпраўленых на працу ў Германію, пасведчанні вязняў гета, анкеты рабочых, паведамленні аб прызыве на працу і многія іншыя дакументы. Для вучняў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны наведалі архівасховішча і лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.